Дзяніса Івашына ў гарадзенскай турме змясцілі ў ШІЗА
Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына прывозілі ў Гарадзенскі абласны суд пасля пераводу ў гарадзенскую турму №1. Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга.

Таксама пасля этапавання ў гарадзенскую турму Івашына зноў чакаў штрафны ізалятар. Вольга Івашына не валодае інфармацыяй пра распачацце новай крымінальнай справы і мяркуе, што паездка ў суд была звязана са старой справай. Відавочцы кажуць, што палітвязень выглядае схуднелым. Адразу пасля хваробы ў магілёўскай калоніі Дзяніса змясцілі ў штрафны ізалятар на 10 дзён, праз гэта не дазвалялі ліставанне. Пасля этапавання ў гарадзенскую турму яго зноў чакаў ШІЗА.
У верасні мінулага года журналіста Дзяніса Івашына прыгаварылі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 150 базавых адзінак. Раней Дзяніс Івашын правёў у СІЗА гарадзенскай турмы 18 месяцаў.