У так званы “спіс экстрэмістаў” дадалі яшчэ 16 чалавек
Міністэрства ўнутраных спраў унесла яшчэ 16 чалавек у спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, цяпер у ім 2503 прозвішчы.

Сярод новых асоб у спісе ёсць палітвязні — асуджаны да 4,5 гады пазбаўлення волі Ілля Мігно, Алесь Папковіч — да двух гадоў, Андрэй Шункевіч — 2,6 гады.
Усяго сярод абнаўлення – шэсць чалавек, якія адбываюць пакаранне, і дзевяць з непагашанай судзімасцю.