Праваабаронцам паведамляюць пра затрыманне на беларуска-польскай мяжы
Вядома, што хлопца, які ехаў у ЕЗ, знялі з аўтобуса супрацоўнікі КДБ пасля «размовы». Пасля сілавікі паехалі дадому да яго, правялі там ператрус і забралі тэхніку.

Паведамляецца, што ў хлопца быў выдалены Telegram, але яго прымусілі яго зноў усталяваць, каб аднавіць перапіскі.