Сябры партыі БХД звяртаюцца да Святланы Алексіевіч
Ідзе збор подпісаў пад адкрытым зваротам да Нобелеўскага лаўрэата, члена Каардынацыйнай Рады Святланы Алексіевіч. Зварот напісалі сябры партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Варшаве. Яны просяць пісьменніцу Святлану Алексіевіч паспрыяць аднаўленню сустаршыні партыі, пісьменніка, палітвязня Паўла Севярынца ў ПЭН-цэнтры.

Кажа лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:
– Была недзе тыдзень таму на “Белсаце” тэлевізійная перадача, дзе я быў разам з Дзянісам Садоўскім, які быў адным з кіраўнкоў БХД яшчэ ў Беларусі. Я падымаў пытанне наконт Паўла Севярынца, бо Садоўскі ўваходзіць у Каардынацыйную Раду, і мне здавалася, што больш лагічна было б, каб яны якраз там вырашылі вось гэтае пытанне.

Сваё меркаванне выказаў і Яўген Дудкін:
– Нобелеўскія лаўрэаты, канешне, маюць больш кантактаў, чым шэраговыя грамадзяне Беларусі. Гэта нашы магчымасці па вызваленні Паўла Севярынца з палону, яны павялічваюцца.
Больш пра абставіны напісання і мэту звароту можна будзе пачуць 5 сакавіка ў 18 гадзін 10 хвілін па беларускім часе. Па польскім – на 2 гадзіны раней.
Беларускае Радыё Рацыя
Array