Палітвязні Павел Трафімчук і Ілля Бохан адзначаюць дні народзінаў
Павел Трафімчук і Ілля Бохан – такія палітвязні з Берасцейшчыны 6 і 7 лютага адзначаюць свой Дзень народзінаў. Праваабаронцы заклікаюць выкарыстоўваць нагоду і дасылаць паштоўкі і лісты ў месцы зняволення.

Жыхар Пружан Павал Трафімчук святкуе Дзень нараджэння 6 лютага. Асуджаны да 2 год 6 месяцаў „хіміі”. Падставай стаў артыкул 369 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь або Абраза прадстаўніка ўлады. Знаходзіцца ў папраўчай установе адкрытага тыпу №43 горада Магілёва.
Палітвязень Ілля Бохан 7 лютага за кратамі адсвяткуе сваё 20-годдзе. Быў затрыманы за пінскую акцыю пратэсту, якая адбылася 9 жніўня 2020. Прысуд – 3 гады і 6 месяцаў калоніі. Хлопец сустрэне другі запар Дзень нараджэння за кратамі. Даслаць лісты ці паштоўкі можна ў папраўчую калонію №2 горада Бабруйска.
Беларускае Радыё Рацыя