Стала вядомая дата разгляду апеляцыйнай скаргі па справе „прафсаюза РЭП”



Стала вядомая дата разгляду апеляцыйнай скаргі па справе „прафсаюза РЭП”.

Абвінавачаныя па „справе прафсаюза РЭП” палітзняволеныя Васіль Бераснеў, Генадзь Фядыніч і Вацлаў Арэшка былі асуджаныя 5 студзеня гэтага года.

Фядынічу і Берасневу прызначылі 9 гадоў калоніі, а Арэшку — 8 гадоў калоніі. Хаця асуджаныя і абскардзілі прысуд, іх усё адно перавезлі з мінскага СІЗА ў Магілёў, дзе ўсе трое знаходзяцца і цяпер.

Новы суд прызначаны на апошні дзень сакавіка — 31. Разгляд апеляцыі будзе адбывацца ў Вярхоўным судзе.