Пачаўся суд за спробу падпалу дома Гайдукевіча
У справе ажно 18 фігурантаў, у тым ліку вядомы рэстаратар Вадзім Пракоп’еў ды два былых сілавікі (усе яны знаходзяцца за межамі Беларусі).

Акрамя таго, у якасці абвінавачаных праходзяць сям’я Вайцяховічаў (чатыры чалавекі), Вольга Петух, Сяргей Лісоўскі ды іншыя. Ім інкрымінуюць 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку “акт тэрарызму”.
Дэпутат Алег Гайдукевіч расказаў пра тое, што ягоны дом хацелі падпаліць, у чэрвені 2021 года. У будынак нібыта кінулі некалькі “кактэйляў Молатава”. Сам дом у выніку не пацярпеў.
Беларускае Радыё Рацыя