У Полацку затрымалі прафсаюзнага лідара Міколу Шараха



Інфармацыя аб затрыманні старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага СПБ Мікалая Шараха з’явілася ў Фэйсбуку Асацыяцыі “Салідарнасць”. 

Магчыма, заўтра з раніцы, 7 сакавіка, у Полацкім раёным судзе яго будуць судзіць па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць).

Па словах відавочцаў, ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў сябе дома ў Полацку а 15:30 і дастаўлены ў мясцовы РАУС.

У мінулым годзе яго неаднаразова затрымлівалі, садзілі на суткі, але пасля адпускалі. Таксама раней сілавікі праводзілі ў яго дома вобшук.

„Віцебская вясна”