«Пагаворым пасля нашай перамогі»



«Пагаворым пасля нашай перамогі». СБУ адмовілася каментаваць тое, што сёння нагаварыў Лукашэнка

Украінская Служба бяспекі афіцыйна адзначыла, што яна не будзе ніяк каментаваць сённяшніх заяў Лукашэнкі з абвінавачаннямі ды абразамі на адрас Украіны і яе кіраўніцтва, а ўсялякія падрабязнасці пра магчымыя дыверсіі будуць раскрытыя толькі пасля перамогі ў вайне.

«Служба бяспекі Украіны не мае намераў каментаваць словы чалавека, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі. Што ж тычыцца любых выпадкаў «бавоўны», то пра іх мы зможам падрабязна пагаварыць пасля нашай перамогі», — заявіла СБУ.

А вось у Офісе прэзідэнта Украіны адрэагавалі на сённяшнія выпады Лукашэнкі. Вось што напісаў дарадца кіраўніка Офісу Міхаіл Падаляк:

«Трэба вызначыцца з дэфініцыямі. Тэракт – калі з тэрыторыі Беларусі запускаюць ракеты па ўкраінскіх гарадах. Дыверсіі – калі з беларускай мяжы заходзяць дыверсійныя групы. Удар па самалёту-карэктавальніку А-50 – антытэрарыстычны акт, здзейснены, дарэчы, мясцовымі партызанамі»

На тое, што Лукашэнка назваў Зяленскага «гнідай», Падаляк ды іншыя прадстаўнікі кіруючай вярхушкі Украіны пакуль ніяк не адрэагавалі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array