У Тбілісі адбыліся шматлікія сутычкі з паліцыяй
У Тбілісі адбыліся шматлікія сутычкі з паліцыяй. Прадстаўнікі праваахоўных органаў ужылі слезацечны газ і светлашумавыя гранаты і правялі арышты, паведамляе Reuters.

Пратэсты ўспыхнулі пасля таго, як грузінскі парламент прыняў у першым чытанні скандальны закон аб „замежных агентах”, які, на думку апазіцыі, нагадвае дзеючыя рашэнні ў Расеі.
Праект заканадаўчых зменаў, ініцыяваны кіроўнай партыяй „Грузінская мара”, накладвае на ўсе арганізацыі, якія атрымліваюць больш за 20 працэнтаў іх сродкі з-за мяжы, абавязак рэгістравацца ў якасці „замежных агентаў”.
Суб’екты, якія не будуць выконваць гэтыя нормы, будуць карацца вялікімі штрафамі. Больш за 60 грузінскіх НДА і СМІ заявілі, што не будуць выконваць заканадаўства аб „замежных агентах”, калі яно будзе канчаткова прынята.
Array