„Баварыя” другі раз абыграла „ПСЖ” і выйшла ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў
У матчы у адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў у Мюнхене паміж мясцовай «Баварыяй» і французскім «ПСЖ» перамаглі з лікам 2:0 гаспадары. На 61-й хвіліне нападаючы нямецкай каманды Эрык Шупа-Мотінг забіў пасля памылкі паўабаронцы «ПСЖ» Марка Вераці. У самым канцы сустрэчы вінгер гаспадароў Серж Гнабры ўсталяваў канчатковы лік матчу 2:0. Першы матч паміж супернікамі ў Парыжы скончыўся 1:0 на карысць мюнхенцаў. Месі ўпершыню ў кар’еры не змог выйсці ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў у двух сезонах запар. „Мілан” выйшаў у 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў, згуляўшы ўнічыю з „Тотэнхэмам” – 0:0. У наступны раунд турніру праходзіць „Мілан” дзякуючы перамозе ў першай гульні з лікам 1:0.
Зняццё з „Юве” 15 ачкоў могуць адмяніць з-за працэсуальнага парушэння
„Ювентус” можа аспрэчыць зняццё 15 ачкоў з-за працэсуальнага парушэння. У студзені з клуба знялі 15 ачкоў па справе аб фіктыўным прыросце капіталу. „Ювентус” заявіў аб гатовасці аспрэчыць гэтае рашэнне. На думку адвакатаў абароны, суддзі маглі прызначыць дату пачатку расследавання заднім чыслом.
Сасновіч адолела Канэпі на турніры ў Індыян-Уэлсе і пазмагаецца з Астапенкай
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч перайграла Каю Канэпі з Эстоніі ў матчы 1/64 фіналу турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе — 6:3, 7:6. Наступнай суперніцай Сасновіч стане 25-я ракетка планеты Алена Астапенка з Латвіі.
Ёханэс Бо датэрмінова выйграў Вялікі крыштальны глобус
Нарвежац Ёханэс Бо стане ўладальнікам Вялікага хрустальнага глобуса па біятлоне па выніках сезона-2022/23. Гэта стане магчымым нават нягледзячы на тое, што нарвежац прапусціць індывідуальную гонку на этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе праз каранавірус. Яго бліжэйшы пераследнік нарвежац Стурла Хольм Лагрэйд таксама не выйдзе на старт. Такім чынам, Ёханэс, у якога ў агульным заліку 1319 балаў, будзе недасяжны для Лагрэйда, які саступае свайму партнёру па камандзе 399 балаў. Для Бо-малодшага гэта будзе чацвёрты Вялікі хрустальны глобус у кар’еры. Заключны этап Кубка свету пройдзе ў Халменколене з 13 па 19 сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя