У Тбілісі каля будынка парламенту зноў адбыліся сутыкненні
Вадамёты і слезацечны газ – гэтыя спецсродкі паліцыя Тбілісі ўжыла ў сераду ўвечары супраць дэманстрантаў, якія пратэставалі перад будынкам парламента Грузіі, паведамляе агенцтва AFP.

Затым спецназ расчысціў натоўп з галоўнай магістралі сталіцы. Пратэсты ў Грузіі прайшлі другі дзень запар. Зараз плошча перад парламентам, дзе праходзіла шматтысячная акцыя пратэсту, цалкам занятая вайскоўцамі ў форме, паведамляе агенцтва „Інтэрфакс-Украіна”.
Раней AFP паведамляла, што паліцыя ўжыла слезацечны газ і вадамёты супраць некалькіх сотняў чалавек, якія спрабавалі ўварвацца да варот грузінскага парламента.
У сацсетках з’явіліся кадры, на якіх дэманстранты спрабуюць камянямі разбіць шыбы ў будынку парламента. Агенцтва Interpressnews паведаміла пра пацярпелых, але пакуль без падрабязнасцяў.