Рэкамендацыі для Беларусі: не – саюзу з Расеяй, пытанне з АДКБ



Прэс-клуб Беларусь, Банк ідэй і BeeHive правялі анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання «Cаюзніца агрэсара. Беларусь у кантэксце вайны ва Украіне. Выклікі і рызыкі».

Вынікі даследавання – асноўныя рэкамендацыі для Беларусі агучыў акадэмічны дырэктар аналітычнага цэнтру BISS Пётр Рудкоўскі:

– Выйсці з АБДК, паколькі ўдзел Беларусі тут не з’яўляецца ні перспектыўным, ні мэтазгодным. Рыхтавацца да дыялогу з грамадствам наконт мэтазгоднасці саюзнай дзяржавы. Рыхтавацца да выхаду з саюзнай дзяржавы. Рэкамендацыя – гэта захаванне безядравага статусу, размяшчэння ў Беларусі ядравай зброі немэтазгоднае.

Вядома, што 7- га сакавіка дзяржпрапаганда апублікавала відэа затрымання «ўкраінскага тэрарыста» пад Менскам, які назваўся Мікалаем Швецам і прызнаўся ў «падрыве самалёта двума дронамі». Таксама назіраецца павышаная ўвага органаў дзяржбяспекі да прадстаўнікоў стралковых клубаў, страйкбалістаў і рэканструктараў у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array