Літва працягнула дзеянне рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы



Літва працягнула дзеянне рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю і Расеяй — да 2 траўня.

Адпаведнае рашэнне прыняў урад краіны: „Надзвычайнае становішча заклікана адказваць на пагрозы, а яго прававы рэжым дазваляе рэалізаваць неабходныя рашэнні, такія як узмацненне жорсткасці кантролю за грамадзянамі Расейскай Федэрацыі і супрацьдзеянне нелегальным мігрантам”, – абрунтоўваюць сваё рашэнне літоўскія ўлады.

Array