Каардынацыйная рада будзе выбіраць спікера



Каардынацыйная рада будзе выбіраць спікера. Абноўлены склад Каардынацыйнай рады сфармавалі 8 лютага – у яе ўвайшлі 105 чалавек ад арганізацый і супольнасцяў дэмакратычнага руху, а таксама актывісты-самавылучэнцы.

2 сакавіка дэлегаты ўхвалілі новы рэгламент, а 6-га прэзентавалі восем фракцый. 9 сакавіка правялі дэбаты кандыдатаў у спікеры.  Выбары спікера пачнуцца ў нядзелю, 12 сакавіка. Вынікі маюць абвясціць у пачатку наступнага тыдня. Кандыдаты ў спікеры наступныя.

Свае кандыдатуры на пасаду спікера Каардынацйнай рады выставілі:

– Палітолаг і метадолаг Андрэй Ягораў – кандыдат ад фракцыі „Грамадзянская салідарнасць”.

Вольга Кавалькова – кандыдатка ад фракцыі „Шчаслівая нацыя”, была ў прэзідыўме першага склікання КР.

Алена Жываглод – кандыдатка ад фракцыі „Грамадзянскае дзеянне” і ініцыятыўнай групы з 10 дэлегатаў.

Ян Рудзік – кандыдат ад „Моладзевай фракцыі”. Журналіст і блогер, колішні супрацоўнік сеткі Telegram-kanały „Nexta”.

Каардынацыйная рада зладзіла ў Telegram апытанне пра тое, каго б падпісанты хацелі бачыць спікерам.

Array