На праваабаронцу Левінава пачалі крымінальную справу



Супраць віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава распачалі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах.

Як паведамляе „Вясна”, вядома, што Левінава прызналі падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Праваабаронца знаходзіцца за мяжой, аднак следчыя просяць яго прыйсці ва Упраўленне Следчага камітэта для допыту.