У палітзняволенай Алены Гнаўк пагоршылася здароўе
У палітзняволенай Алены Гнаўк, якая чакае суд па новай крымінальнай справе, пагоршылася здароўе.

Пра гэта яе родным распавяла былая адвакат жанчыны: „Адвакат паведаміла, што яна моцна схуднела, у яе трасуцца рукі. Алена Пятроўна ўсе адно гне сваю праўду, нягледзячы на невыносныя ўмовы і зусім сябе не беражэ”. Вядома, што палітзняволеная адмовілася ад адваката, бо тая падпісала пратакол допыту, нягледзячы на просьбу Алены не рабіць гэтага.
Нядаўна зняволеную змясцілі ў ПКТ. Акрамя гэтага, яе пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі “атаварку” з 3 базавых велічынь да 1 (32 рублі). Акрамя гэтага яе збіраюцца судзіць паводле ч. 1 арт. 411 КК за „злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі”.
Беларускае Радыё Рацыя