Анонс праграмы „З Падляшша родам”: Тамара Русачык



Бывала ў розных кутках свету, аднак Кашэле што ў Орлянскай гміне тое найважнейшае і самае прыгожае месца на зямлі – кажа гераіня перадачы „З Падляшша родам” – Тамара Русачык.

Сёння Валя Лаеўская запрашае на сустрэчу з спадарыняй Тамарай Русачык жанчынай, якой нават на пенсіі не хочацца проста так, сядзець і глядзець тэлевізар. Яна чалавек актыўны і да актыўнасці заахвочвае Бельскіх пенсіянераў. 10 гадоў таму ў Бельску Падляскім стварыла Універсітэт Трэцяга Веку. Раней Тамара Русачык працавала ў школе як методык і як настаўніца.

Хочаце ведаць, што а можа хто дае сілу Тамары Русачык, да актыўнага жыцця, да грамадскай дзейнасці? Запрашаю на сустрэчу з гераіняй чарговай сустрэчы ў серыі «З Падляшша родам» у бліжэйшую нядзелю 12 сакавіка ў 12:05 і ў 20:05 на хвалі Беларускага радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя