„Расея — гэта дзяржава зла. Яна стане прыкладам няўдачы”
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў Расею «сінонімам тэрору», які «стане прыкладам паразы». У суботнім вечаровым звароце, апублікаваным у сацыяльных сетках, ён адзначыў, што краіна, якая ўварвалася, імкнецца «знішчыць жыццё і знішчыць усё чалавечае». Украінскі прэзідэнт запэўніў, што ён верыць у «справядлівае пакаранне за тэрор».

– Наша Херсоншчына і Херсон, якому акупант помсціць за свой пройгрыш. Наша Запарожжа, месцы Данетчыны і Луганшчыны, якія Расея прагне проста спаліць, наша Харкаўшчына і Харкаў. І яшчэ на пачатку гэтага году менш, чым за два з паловай месяцы вораг ударыў больш, чым 40 ракетамі. Нікапаль, наша Днепрапятроўшчына, наша Сумшчына, наша Чарнігаўшчына. Ракеты і артылерыя, беспілотнікі і мінамёты. Дзяржава зла выкарыстоўвае розную зброю.
Уладзімір Зяленскі адзначыў, што з пачатку года на горад Харкаў на паўночным усходзе краіны ўпала больш за 100 ракет.
Беларускае Радыё Рацыя