Дзмітрый Балкунец: Выхад Беларусі з крызісу – свабода палітвязням, новыя выбары і няўдзел у вайне



Бягучая сітуацыя ў Беларусі была абмеркавана падчас анлайн-сустрэчы „Час вялікіх перамен. Беларусь развітваецца з XX стагоддзем” з палітолагам Дзмітрыем Балкунцом. Сярод іншага былі названыя тры важныя чыннікі вываду Беларусі з палітычнага крызісу.

Кажа Дзмітрый Балкунец:

– Тры накірункі ключавыя, яны былі вызначаныя летам 2020 года, за што людзі выходзілі на вуліцы. Першае, вызваленне палітвязняў, каб усе, хто мае нейкі свой пункт гледжання, не пакутавалі за гэта і не траплялі ў турму. Гэта важны тэзіс, за два з паловай гады не рэалізаваны ўвогуле. Другі тэзіс звязаны з выбарамі. Правядзенне сапраўдных, свабодных выбараў. Ну і трэцяе цяпер, гэта вывад Беларусі з вайны супраць Украіны, у якую Расея ўвязала Беларусь.

Паводле Дзмітрыя Балкунца, актуальным застаецца пераасэнсаванне і прававая ацэнка злачынстваў КДБ і НКУС на тэрыторыі Беларусі, якія дагэтуль не былі праведзены, а таму ўскосна паўплывалі на ўзнікненне палітычнага крызісу ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя