У Беларусі павялічваецца колькасць афіцыйна прызнаных палітвязняў
Каля 255 – да такой адзнакі вырасла колькасць палітвязняў з Берасцейшчыны за апошнія тыдні.

Лічба пакрысе расце, паколькі больш прызнаецца палітвязнямі, чым выходзіць на волю ў сувязі з сканчэннем тэрміну адбытага пакарання, распавяла праваабаронца Ганна:
– За апошнія дні ў нас трохі павялічылася колькасць таму, што прызналі палітвязнямі амаль дзясятак людзей, якія чакалі гэтага статусу. Калі паглядзець на колькасць палітвязняў за апошнія месяцы, то яна больш-менш трымаецца на ўзроўні 250-255 чалавек.
Апошнім вызваленым палітвязням з Берасцейшчыны стаў берасцеец Іван Кузюр. Мужчына быў затрыманы напрыканцы верасня 2021 года ў межах „справы Зельцэра”. Прысуд – два гады пазбаўлення волі і штраф у памеры 100 базавых велічыняў.
Беларускае Радыё Рацыя