Анонс: 14-га сакавіка „Госць Рацыі” – Пётр Рудкоўскі
Прэс-клуб Беларусь, Банк ідэй і BeeHive правялі анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання „Cаюзніца агрэсара. Беларусь у кантэксце вайны ва Украіне. Выклікі і рызыкі”. Асноўныя рэкамендацыі для Беларусі былі наступнымі: выйсце з АДКБ, рыхтавацца да дыялогу з грамадствам наконт мэтазгоднасці Саюзнай дзяржавы з Расеяй, ніякіх замежных ваенных базаў у краіне і безядзерны статус Беларусі.
Наша калега, Вольга Сямашка пагутарыла з суаўтарам даследвання, акадэмічным дырэктарам аналітычнага цэнтру BISS Пятром Рудкоўскім пра тое, ці сапраўды Беларусь здольная адмовіцца ад АДКБ і Саюза з Расеяй, наколькі краіна гатова да ўступлення ў НАТА, ці чакаць наступу з Беларусі на Украіну і ці паўплываў ядзерны статус Беларусі на тое, што Лукашэнка ў пошуках абыходу санкцый наведаў Іран, вядомы акурат праграмай здабычы ўрану.

Перадачу „Госць Рацыі” з суаўтарам даследавання „Cаюзніца агрэсара. Беларусь у кантэксце вайны ва Украіне”, акадэмічным дырэктарам аналітычнага цэнтру BISS Пятром Рудкоўскім, слухайце ў аўторак, 14-га сакавіка на хвалях „Беларускага Радыё Рацыя”. Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 07.10 адпаведна.
Беларускае Радыё Рацыя