Беларусь павялічыла закупкі зброі на 55% за апошнія пяць гадоў
Беларусь павялічыла закупкі зброі на 55% за апошнія пяць гадоў, а доля краіны ў сусветным імпарце павялічылася з 0,3 да 0,6%, вынікае з даклада аб стане сусветнага рынку зброі ад 13 сакавіка, піша DW.
-

Фота: mil.by
Доля ЗША ў сусветным экспарце ўзбраенняў павялічылася з 33 да 40%, а Расіі — скарацілася з 22 да 16%. Эксперты звязалі гэта з тым, што больш зброі ідзе ў расійскае войска.
Украіна ў 2022 годзе выйшла толькі на трэцяе месца ў свеце па аб’ёме імпарту ўзбраенняў пасля Катара і Індыі. Найбуйнейшымі пастаўшчыкамі Кіева сталі ЗША (34%), Польшча (17%) і Германія (11%).