Справу Яўгена Меркіса перадаюць у пракуратуру



Следства па справе палітвязня Яўгена Меркіса скончанае. Справу журналіста перадаюць у пракуратуру.

Яўген Меркіс — журналіст, які асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавала і адпраўляла на суткі. Пасля прызнання шэрагу незалежных СМІ экстрэмісцкімі фарміраваннямі Яўген займаўся краязнаўчай дзейнасцю. Яго затрымалі летась у сярэдзіне верасня, і выставілі абвінавачванне ў “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”. У дзень затрымання дома ў журналіста прайшоў ператрус, былі канфіскаваныя носьбіты інфармацыі.