Вадзім Мажэйка: Візіт Лукашэнкі не звязаны з атакай Ізраілю на Іран
У Іране Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся з візітам 13-га сакавіка.

Што супярэчлівага ў гэтым візіце распавядае палітычны аналітык, каардынатар экспертнай сеткі „Наше мнение” Вадзім Мажэйка:
– Мне складана сказаць, але мне здаецца, што санкцыі Беларусі больш залежаць ад удзелу Беларусі ў вайне. Гэта зараз асноўны чыннік, а не адносіны з Іранам ці якія-небудзь іншыя спроба Лукашэнкі дыверсіфікаваць знешнюю палітыку.
Па словах аналітыка, візіт Лукашэнкі не звязаны з эскалацыяй ірана-ізраільскага канфлікту:
– Такія візіты плануюцца загадзя, а не за пару тыдняў. Зрэшты так ці іначай розныя ступені эскалацыі. Але фактычна ірана-ізраільскі канфлікт працягваецца дзесяцігоддзямі. У гэтым сэнсе выбух апошніх часоў наўрад ці штосьці прынцыпова змяняе ў палітычным сэнсе.
У СМІ з’явілася інфармацыя пра тое, што падчас візіту ўжо дамовіліся пра ўзаемнае прызнанне халяльнай прадукцыі. Падобнае пагадненне ёсць у Беларусі і з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі.
Беларускае Радыё Рацыя