Сілавікі праводзяць “зачыстку” у Гомелі
У Гомелі за апошнія дні сілавікі “адпрацавалі” 30 асоб, “датычных да экстрэмісцкіх фармаванняў”. Затрыманых катуюць умовамі ў СІЗА.
-

Ілюстрацыйнае фота
Больш за 20 чалавек сярод правераных 30-ці ў Гомельскай вобласці былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Інфармацыя пра гэта з’явілася на каналах сілавікоў. Як стала вядома “Свабодзе”, усім затрыманым прысудзілі па 15 сутак арышту. Для іх не прымаюць перадачы ад сваякоў, яны знаходзяцца ў камерах без бялізны, матрацаў і сродкаў гігіены. Іх правяраюць кожныя дзве гадзіны, таксама і ноччу. З’явілася яшчэ адно “новаўвядзенне” — кожную ноч іх пераводзяць з камеры ў камеру, таму яны зусім не могуць спаць.