У «тэрарыстычны спіс» унеслі грамадзянку РФ Соф’ю Сапегу і яшчэ 10 беларусаў



КДБ Беларусі абнавіў спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

У спісе з’явілася 11 новых прозвішчаў: гэта палітвязні Софʼя Сапега, Максім Ярашэнка, Сяргей Савіч, Арцём Воўна, Рыгор Грыг, Павел Мякіш, Валер Барзенка і Андрэй Касцоў, а таксама Юры Калодны, Мікалай Даніш і Барыс Кім, паведамляе «Вясна».

Агулам у «тэрарыстычным спісе» 1026 чалавек, з іх 278 — беларусы.