Палітзняволеную Вольгу Ялцэвіч у СІЗА змяшчалі ў падвал на 50 сутак



Суд Маскоўскага раёна Берасця ў ліпені асудзіў жыхарку Докшыцаў Вольгу Ялцэвіч да 2 гадоў калоніі за „фінансаванне пратэстнай дзейнасці” (ч. 2 арт. 342 КК).

Былая палітзняволеная распавяла праекту „Палітвязынка” пра ціск на Вольгу ў СІЗА:

„У берасцейскім СІЗА Воля некалькі разоў трымала галадоўку на знак пратэсту супраць цяжкіх умоў. З-за гэтага яе садзілі ў карцар. А потым ўвогуле ў падвальнае памяшканне пасадзілі. Яно выглядала як камера, але па факту — падвал. Воля правяла ў ім каля 50 сутак. Умовы там жудасныя: толькі халодная вада, вельмі вільготна. Там нават печыва або вафлі немагчыма было есці, бо ўсе прадукты адразу ж рабіліся вільготнымі. Праз гэта ў Волі вельмі пагоршылся здароўе. Зараз яна ў гомельскай калоніі і яна трымаецца. Я была ўражаная стойкасцю Волі”.

Падтрымаць Вольгу: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ялцэвіч Вольга Міхайлаўна.

t.me/viasna96