Анатоль Лябедзька: Канстытуцыя ў Беларусі ніжэй за любы акт Лукашэнкі, урада і судоў
15 сакавіка – дзяржаўнае свята Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая перацярпела парушэнні ў зменах на фоне небывалага палітычнага крызісу ў краіне.
Базавы канстытуцыйны «правал» у Беларусі пры Лукашэнку адзначыў дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька:
-Інструкцыя можа быць вышэй за артыкул Канстытуцыі, можа быць закон, які прымае Палата, а можа быць пастанова, якую выдае пад указ, які падпісвае Лукашэнка. Усё гэта вышэй за Канстытуцыю. Я не чуў ні разу за доўгую сваю грамадска-палітычную дзейнасць, каб у судзе пачуў спасылку на нейкі артыкул Канстытуцыі. А гэта ж базавае.
Паводле Анатоля Лябедзькі, праца па канстытуцыйнай рэформе ў Беларусі мусіць адбывацца вакол форума парламенцкай рэспублікі з мажлівым захаваннем пасады прэзідэнта краіны на манер заходніх дэмакратый.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Анатоля Лябедзькі і Віктара Корбута

