Ператрусы ў незалежных рэдакцыях
Ператрус прайшоў у доме галоўнага рэдактара „Рэгіянальнай газеты” Аляксандра Манцэвіча. Сувязь з ім і ягонай жонкай знікла. Дзе яны цяпер, невядома.
-

Фота: БАЖ
„Рэгіянальная газета” — недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне Маладэчна і рэгіёна. У 2022 годзе ўлады прызналі матэрыялы сайта выдання „эстрэмісцкімі матэрыяламі”, з таго часу выданне выходзіць у сацсетках.
Сёння раніцай паведамлялася пра вобшукі ў рэдакцыі слуцкага «Інфа-Кур’ера» і затрыманне траіх супрацоўнікаў газеты. Таксама няма сувязі з галоўным рэдактарам выдання Сяргеем Станкевічам. „Інфа-Кур’ер” — рэгіянальная беларуская газета, выходзіць раз на тыдзень з сакавіка 2001 года, распаўсюджваецца ў Слуцкім, Старадарожскім, Лубанскім і Капыльскім раёнах Менскай вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя