Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 20 чалавек



Пра афіцыйнае прызнанне яшчэ двух дзясяткаў беларусаў палітвязнямі паведаміла «Вясна».

Гэта Вольга Барушка, Наталля Пятровіч, Андрэй Сцепанюк, Аляксей Ушакоў, Аляксей Аляксейчык, Кірыл Плакушчаў, Максім Камкоў, Павел Трафімчук, Пётр Старацітараў, Андрэй Аляшкевіч, Станіслаў Ільін, Аляксей Мігно, Дзмітрый Гарбуноў, Яўген Мірась, Леанід Уласюк, Дзмітрый Лазар, Мікалай Клімовіч, Сяргей Зайкоўскі, Юрый Бубноў, Кацярына Калыбенка.

Агульная колькасць палітвязняў дасягнула 1465 чалавек. Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць палітвязняў у Беларусі нашмат большая.