Алена Гнаўк і Антон Якавук сустрэнуць дні народзінаў за кратамі



16 і 18 сакавіка сустрэнуць свае Дні народзінаў палітвязні з Берасцейшчыны – Алена Гнаўк і Антон Якавук. Праваабаронцы заклікаюць выкарыстоўваць кожную нагоду для ліставання з тымі, хто зараз знаходзіцца за кратамі па крымінальных палітычна матываваных справах.

Палітзняволеная Алена Гнаўк святкуе Дзень нараджэння 16 сакавіка. Абвінавачваецца адаруз па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. А менавіта “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”, “Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, “Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы” і “Дыскрэдытацыя Беларусі”. Асуджана да 3 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дасылаць паштоўкі ці замоўныя лісты ў папраўчую калонію №4.

Палітвязень Антон Якавук адзначыць Дзень народзінаў 18 сакавіка. Абвінавачаны па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Быў затрыманы ў верасні 2022 года. Асуджаны да 1 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дасылаць лісты ў папраўчую калонію №17.

Беларускае Радыё Рацыя