Полацкі актывіст Віктар Стукаў арыштаваны на 15 сутак



Актывіста Свабоднага прафсаюза Беларускага Віктара Стукава, затрыманага ўчора ў Полацку, арыштавалі на 15 сутак, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.

15 сакавіка суддзя Уладзімір Бясецкі прызнаў яго вінаватым у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Жонку актывіста Святлану Стукаву затрымалі 27 лютага на працы. 1 сакавіка полацкі суддзя Яніна Марцулевіч прызнала яе вінаватай і асудзіла на 15 сутак. Падставай стала падпіска жанчыны на “BySol” у Facebook. Учора Святлана выйшла на волю.