На Берасцейшчыне 480 асоб трапілі ў спісы „экстрэмістаў”
480 – такая апошняя агучаная лічба асобаў з Берасцейшчыны, што былі прызнаныя датычнымі да экстрэмісцкай дзейнасці.

Да спісу дададзены палітвязень з Берасця Рыгор Васількоў.
Згодна прад’яўленых абвінавачванняў палітвязень Рыгор Васількоў быў асуджаны па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
З лістапада 2020 года па сакавік 2022 года жыў ва Украіне, але вырашыў вярнуцца на радзіму. 3 снежня 2022 года прысуджаны 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у акцыі пратэсту ў Берасці 13 верасня 2020 года, ці так званая „справа карагодаў”. Знаходзіцца ў СІЗА №6 горада Баранавічы.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.