Галоўны рэдактар «Інфа-Кур’ера» і ягоны намеснік знаходзяцца ў ІЧУ



Галоўны рэдактар слуцкай газеты «Інфа-Кур’ер» Сяргей Станкевіч і ягоны намеснік Алег Рубчэня знаходзяцца ў ІЧУ, паведамляе БАЖ.

Станкевіч і Рубчэня змешчаныя ў ІЧУ нібыта за непадпарадкаванне, але сваякі асцерагаюцца, што ў дачыненні да іх могуць узбудзіць крымінальную справу.

Нагадаем, 15 сакавіка ў рэдакцыі адбыўся ператрус, сілавікі канфіскавалі кампутарную тэхніку. З супрацоўнікаў выдання, якія прысутнічалі падчас ператрусу, узялі падпіскі аб неразгалошванні.

Сайт газеты абнаўляецца, 16 сакавіка выйшаў чарговы нумар штотыднёвіка. Паводле інфармацыі БАЖ, кіёскі „Белсаюздруку” адмаўляюцца яго прымаць на продаж.

„Інфа-Кур’ер” распаўсюджваецца ў Слуцкім, Старадарожскім, Любанскім і Капыльскім раёнах Менскай вобласці. Выдаецца з сакавіка 2001 гады.