З’явіўся новы беларускі пераклад Бібліі
На пераклад пратэстанцкаму пастару Антонію Бокуну спатрэбілася 12 гадоў. Пра новы беларускі пераклад Бібліі паведаміў сам Антоні Бокун на сваёй старонцы ў Facebook.
-

Фота: facebook.com/antoni.bokun
Паводле пастара, ён пачаў працу ў 2011 годзе, Новы Запавет перакладаў з грэчаскай мовы, Стары Запавет — з іўрыту. Пераклад ужо даступны ў электроннай форме праз мабільны дадатак Bible App і размешчаны на шэрагу сайтаў.