Сі Цзіньпін прыедзе ў Расею



Прэс-служба Крамля паведаміла, што кіраўнік КНР Сі Цзіньпін у панядзелак пачне двухдзённы візіт у Расею. Гэта адказ на запрашэнне прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Візіт адбудзецца ў той час, калі Кітай прапануе Украіне і Расеі пасярэдніцтва ў дасягненні міру. Гэтыя спробы былі сустрэтыя на Захадзе скептычна, улічваючы дыпламатычную падтрымку Масквы з боку Пекіна.

„На перамовах будуць абмеркаваныя актуальныя пытанні далейшага развіцця ўсебаковага партнёрства і ўзаемадзеяння паміж Расеяй і Кітаем”, — паведаміла прэс-служба Крамля, якую цытуе расейскае агенцтва „РИА Новости”.