„Праўду не знішчыць”



Сёння рэжым дыктатара прысудзіў чатыром жанчынам 44 гады турмы. Інтэлектуальнай эліце Беларусі — журналісткам, паліталагіням, эксперткам.

Марыне Золатавай, Людміле Чэкінай, Валерыі Касцюговай, Таццяне Кузінай. Моцным і разумным жанчынам. За такім жорсткім прысудам хаваецца адно — страх. Павел Латушка асудзіў сённяшнія прысуды.  Cёння зразумела адно — як бы рэжым не спрабаваў знішчыць і растаптаць праўду, яна ўсё роўна дойдзе да беларусаў. А пакуль мы будзем рабіць усё, каб пра гэтую праўду ведалі ва ўсім свеце і змагацца за тое, каб усе палітвязні выйшлі на волю! Адзначае Павел Латушка.

Нагадаем, Менскі гарадскі суд пакараў сёння палітолага Валерыю Касцюгову і экспертку даследчага праекта bipart  Таццяну Кузіну  10-цю гадамі  калоніі агульнага рэжыму – кожную. Іх прызналі вінаватымі па трох артыкулах: „захоп ўлады”, „шкода нацыянальнай бяспецы” і „распальванне варожасці”.

Менскі гарадскі суд таксама сёння вынес прысуды па справе тут.бай.  Галоўную рэдактарку выдання – Марыну Золатаву і былую  генеральную дырэктарку Людмілу Чэкіну – пакаралі 12-цю гадамі калоніі  кожную.  

Беларускае Радыё Рацыя