Паўліна Вітушчанка: Мы лічым важным працаваць з супольнасцю



Вечар памяці Францішка Аляхновіча, сустрэча з перакладчыцай Ганнай Янкутай, курсы жаночай самаабароны, „Гуканне вясны”, чытанне жаночай паэзіі…

І гэта далёка не поўны спіс мерапрыемстваў, якія ўжо прайшлі цягам сакавіка, ці яшчэ плануюцца ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча, – распавяла яго куратарка Паўліна Вітушчанка:

-Мы займаемся трошку больш шырокай сферай дзейнасці, чым звычайна займаюцца музеі ў сучаснай рэчаіснасці. Мы лічым, што важна працаваць з супольнасцю. Для сучасных музеяў такі кірунак даволі не чужы. Супольнасць ёсць асноўнай жыццядзейнай сілай мемарыяльных інстытуцый. Таму мы займаемся, канешне, спадчынай і яе захаваннем.

Сачыць за афішай асноўных мерапрыемстваў Віленскага беларускага музея можна праз спецыяльна створаныя суполкі ў сацыяльнай сетцы фэйсбук.

Беларускае Радыё Рацыя