Беларусы ў Францыі



Свежы нумар электроннай газеты “Наша слова. рdf” парадуе чытачоў перакладамі артыкулаў Антона Луцкевіча на беларускую мову, якія ў 1937-1938 гадах былі апублікаваныя па-польску ў Preglfd Wilenskim.

Гэта артыкулы “Японская агентура”, “Беларусы ў Францыі” і “З гісторыі стасункаў Чэхіі з Літвой і Беларуссю”. У артыкуле “Беларусы ў Францыі” аўтар піша: “Беларусы-эмігранты на нацыянальным грунце стварылі сваю ўласную арганізацыю і маюць сваіх руплівых дзеячаў – але, што праўда, напоўінтэлігентнага тыпу, бо сапраўдных інтэлігентаў сярод эмігрантаў бракуе. Беларускія эмігранты друкуюць свае ўласныя выданні на беларускай мове ў якіх самі пішуць пра настроі і ідэйныя накірункі, якія пануюць сярод беларускай эміграцыі.

Аўтар гэтага артыкула меў магчымасць азнаёміцца з двума парыжскімі выданнямі эмігрантаў з Беларусі. Гэта перыёдыкі „Бюлетэнь” і „Рэха”, абодва выдаюцца ў радыкальным, але адначасова ў дэмакратычным і нацыянальным духу…”. 

Сербская паэтка, празаік, перакладчыца, бібліёграф Даяна Лазарэвіч нарадзілася 1 сакавіка 1993 года. Магістр філалагічнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта, вучобу ў якім закончыла ў 2016 годзе. Піша вершы на сербскай, беларускай, рускай мовах, аўтар рамана. Даследуе беларуска-сербскія літаратурныя сувязі. Паэт Сяргей Панізьнік ёй прысвяціў цэлую вязанку сваіх вершаў, якія публікуе “Наша слова”.

„Зброя гонару і адвагі” –  пад такой назвай у Лідскім замку адкрылася і працуе выстава ўзораў халоднай параднай зброі з прыватнай калекцыі Анатоля Грышука.Шырока там прадстаўлены еўрапейскія, амерыканскія парадныя шпагі, кавалерыйскія палашы, шаблі і шашкі XVIII-XX стст., парадныя шабельныя і штыкавыя цямлякі, багнеты, нямецкія паляўнічыя кінжалы-хіршфангеры і г.д. Публікуе “Наша слова” і шмат іншых цікавых матэрыялаў.

Беларускае Радыё Рацыя