Барыс Гарэцкі распавёў, чаму лукашэнкаўцы ўзяліся за рэгіянальных журналістаў



У нашым эфіры пабываў намеснік старшыні Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Барыс Гарэцкі.

Барыс Гарэцкі

РР: Для журналісцкай супольнасці гэты тыдзень быў вельмі дынамічны, нават трохі трэшовы.

– А калі ў нас былі спакойныя тыдні? Так, на жаль, улады працягваюць рэпрэсіі і закручваюць гайкі ўсё больш. Але ёсць і нейкія промні сонца, якія свецяць нам з неба. Таму гэта можа быць толькі ўзмацняе настрой. Не ведаю, як там у Беластоку, але ў Вільні, дзе я ёсць, сёння нарэшце цёплы сонечны дзень.

РР: Варта пачаць з затрыманняў нашых калегаў рэгіянальных выданняў ці з прысуду над tut.by? Мне здаецца затрыманні журналістаў не было тэндэнцыяй ужо досыць даўно, а цяпер актывізавалася. Ці я не маю рацыі?

– Так, незразумела, з-за чаго гэтыя затрыманні адбываюцца, бо па ўсёй краіне ідуць іншыя затрыманні актывістаў і проста людзей, якія траплялі пад пераслед. Можа, што гэта звязана з так званым следам самалёта ў Мачулішчах, магчыма што гэта працяг прызнання нас экстрэмісцкім фармаваннем. І хоць людзям не навесіш экстрэмісцкіх фармаванняў, бо яны з намі не супрацоўнічаюць, але нейкаю хвалю рэпрэсій супраць журналістаў улады могуць у сувязі з гэтым працягваць. Магчыма гэта чарговая спроба ўзгадаць пра медыя, і паглядзець – хто ў нас ў Беларусі яшчэ застаўся з журналістаў? Штосьці з гэтых трох варыянтаў, але вынік такі, што прыходзілі ў розных рэгіёнах да журналістаў. Прычым тая інфармацыя якая гучыць, на жаль, няпоўная, бо яшчэ існуе падводная частка айсбергу – гэта тыя рэпрэсіі, калі людзі не хочуць паведамляць пра іх, і я цалкам іх разумею. Але колькасць рэпрэсій насамрэч супраць журналістаў большая разы ў паўтары. Улады ў розных рэгіёнах працягваюць прыходзіць да тых людзей, якія калісьці працавалі ў медыя, або цяпер працуюць у яшчэ не закрытых невялікіх рэгіянальных выданнях.

РР: Два гады таму ўлады масава разграмілі сродкі незалежнай інфармацыі. Некаторыя паціху існавалі, але ўлады паказваюць, што нават такім чынам існаваць у Беларусі не атрымліваецца?

– Незразумела, для чаго гэта. Ясна, што маленькія медыя ўлада таксама разглядае як ворага для сябе, бо на месцы гэтыя невялікія рэгіянальныя выданні насамрэч маюць добрую аўдыторыю, а людзі заўсёды больш давяраюць мясцоваму выданню.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя