Мэр Вашынгтона Мюрыэл Боўзэр афіцыйна абвясціла 25 сакавіка 2023 года Днём Волі Беларусі
Пра ініцыятыву мэра Вашынгтона ў твітары паведаміў Франак Вячорка, паведаміла nashaniva.

У заяве Мюрыэл Боўзэр падкрэсліваецца, што святкаванне Дня Волі «спрыяе прасоўванню і захаванню багатай гісторыі, мовы і культуры беларусаў у Вашынгтоне, акрузе Калумбія і ва ўсёй беларускай дыяспары», а веданне беларускіх традыцый і звычаяў «умацоўвае сацыяльную структуру нашай шырокай супольнасці і робіць значны ўнёсак у жыццяздольнасць і сацыяльную разнастайнасць акругі Калумбія».
Мэр Вашынгтона ўжо другі год запар абвяшчае 25 сакавіка Днём Волі Беларусі, першы раз Дзень Волі ў Вашынгтоне святкавалі ў 2022 годзе.