Сяргей Верамеенка: 2006 год быў адным з этапаў нашай барацьбы за незалежнасць



19 сакавіка 2006 года ў Беларусі адбыліся чарговыя свальсіфікаваныя прэзідэнцкія выбары.

У выніку народнага абурэння на Кастрычніцкай плошчы сабраўся шматтысячны мітынг, дзе паўстала пратэстнае намётавае мястэчка. Значэнне гэтай падзеі ацаніў актывіст партыі БХД з Гародні Сяргей Верамеенка:

– 2006 год быў адным з этапаў нашай барацьбы за незалежнасць. На жаль ён не закончыўся поспехам і на той момант наўрад ці мог закончыцца. Тая акупацыя Беларусі, пра якую мы гаворым цяпер, яна насамрэч пачалася нашмат раней. Тое, што мы маем, гэта працяг барацьбы за нашу незалежнасць. Яна ідзе з рознай ступенню паспяховасці, але я думаю, што яна скончыцца нашай перамогай.

Па розных ацэнках, колькасць пратэстоўцаў на Плошчы-2006 даходзіла да 30 тысяч чалавек. У ноч на 24 сакавіка 2006 года намётавае мястэчка ў Менску быў разгромлена сілавікамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Reuters