У Гародні быў забіты чалавек з падробленым пашпартам РФ
У Гародні быў забіты чалавек з падробленым расейскім пашпартам — паведамляюць дзяржСМІ.

Паводле прапагандыстаў, мужчына меў фальшывы расейскі пашпарт на імя Ламакін Аляксей, 81 года нараджэння. Ці гэта яго сапраўдная нацыянальнасць, невядома. На Ламакіна спецслужбы нібыта выйшлі падчас аператыўнай інфармацыі — у лютым КДБ атрымала звесткі аб намерах так званых „збеглых экстрэмістаў” пераправіць з Польшчы ў Беларусь аднаго са сваіх прыхільнікаў. У поле зроку КДБ трапіў чалавек з расейскім пашпартам. Пазней нібыта высветліцца, што дакументы — падробленыя.
Пры затрыманні ён, паводле афіцыйнай версіі, адкрыў агонь з аўтамата Калашнікава, кінуў гранаты і быў паранены. Па дарозе ў бальніцу, паводле версіі сілавікоў, ён памёр.