Наталка Харытанюк: Вучу ангельскай мове праз беларускую



Пісьменніца Наталка Харытанюк з Берасця запусціла відэаканал з урокамі ангельскай праз беларускую.

Пра асаблівасці такога навучання кажа Наталка Харытанюк:

Гэта такая спроба падрыхтаваць матэрыял беларускім дзецям, якія ў Беларусі цяпер і па-за Беларуссю, якія не могуць наведваць школу, але хочуць засвойваць матэрыял на беларускай мове, праз беларускую мову па розных прадметах, у тым ліку і па ангельскай мове. Мы пачалі з пятай класы, праўда з чацвёртай чвэрці, якая акурат цяпер, але плануем запісаць з самага пачатку пятай класы. Плануем запісваць матэрыял па новай беларускай праграме.

Па яе словах, над гэтым праектам працуе цэлая каманда адмыслоўцаў:

Цэлая каманда такіх аднадумцаў, у якіх таксама ёсць беларускамоўныя дзеткі, каму не абыякавая беларушчына. Я сама вядома не справілася, там шмат вельмі цікавых тэхнічных рэчаў. Я напэўна не буду іх называць, бо не ўсе зараз хочуць называць свае імёны, але гэта каманда добрых людзей.

Наталка Харытанюк была вымушаная пакінуць Радзіму і цяпер жыве ў грузінскім Батумі. Таксама за заняткамі можна  сачыць за навінамі відэакурсу можна праз Instagram выкладчыцы.

Беларускае Радыё Рацыя