Затрымалі адвакатаў Белавуса, Бабарыкі, Ціханоўскага, Аўтуховіча ды іншых палітвязняў
Затрымалі адвакатаў Белавуса, Бабарыкі, Ціханоўскага, Аўтуховіча і іншых палітвязняў. Затрыманні адвакатаў прайшлі яшчэ ўчора, 20 сакавіка.

Сярод тых, да каго прыйшлі сілавікі, — абаронцы палітвязняў.
Так, адвакат Уладзімір Сташкевіч абараняў Мікалая Аўтуховіча і Марыю Калеснікаву, Іван Чыжык — Віктара Бабарыку, Юрый Козікаў — Максіма Знака і Яўгена Юшкевіча.
Арцём Сям’янаў быў адвакатам Ігара Лосіка, Паўла Белавуса, «вясноўца» Валянціна Стэфановіча. Інэса Аленская — адвакатка Сяргея Ціханоўскага, Рамана Пратасевіча, Насты Лойка, Рыгора Кастусёва.
Ва ўсіх іх прайшлі вобшукі. Прычыны затрыманняў невядомыя.
Беларускае Радыё Рацыя