КДБ затрымаў уласніка гарадзенскай кватэры, у якой „ліквідавалі тэрарыста”



КДБ затрымаў уласніка гарадзенскай кватэры, у якой „ліквідавалі тэрарыста”. Таксама затрыманыя бацькі мужчыны, паведамляе hrodna.life.

Уладальнік кватэры па вул. Курчатава, 5 у Гародні Аляксандр Касцевіч быў затрыманы КДБ 21 сакавіка. На дзяржаўным тэлеканале СТВ адзначылі, што ён прыцягваўся за ўдзел у акцыях пратэсту яшчэ ў 2010 годзе. Да арэндадаўцы „больш за ўсё пытанняў”, паведаміў вядоўца навін.

Таксама на відэа паказалі маці гаспадара кватэры Алену Касцевіч, якая паведаміла, што не ведала, каму сын здаў кватэру.

Па справе дапыталі 14 чалавек, якія размаўлялі з „тэрарыстам”.