Забаранілі праводзіць фестываль „Нефільтраванае кіно”



Забаранілі праводзіць фестываль „Нефільтраванае кіно”, які мусіў адбыцца ў Менску 24-26 сакавіка.

„Учора нам патэлефанавалі з Міністэрства культуры і паведамілі, што фестывалю не будзе. Хто і чаму такое прыняў рашэнне, адказаць адмовіліся. Пасля гэтага быў абноўлены дзяржаўны рэгістр фільмаў Рэспублікі Беларусь і з яго зніклі фільмы фестывалю, якія былі ўнесены туды 17 сакавіка”, — значыцца (на старонцы фестывалю ў фэйсбуку.

„Нефільтраванае кіно” заставаўся адзіным незалежным афлайн-фестывалем у Беларусі.