У Менску мужчыну засудзілі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе



Мужчыну засудзілі на паўтара года „хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.

У судзе Ленінскага раёна Менска асудзілі Сяргея Саўкіна паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Сяргею адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэснай акцыі ў Менску восенню 2020 года. Ён ішоў разам з пратэстоўцамі ад Стэлы па праспекце Машэрава, затым па вуліцы Максіма Багдановіча і дайшоў да плошчы Бангалор.

Сяргея апазналі па фотаздымках з пратэстаў, якія сілавікі знайшлі ў ягоным мабільным тэлефоне.

t.me/viasna96