Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў



Ад інфаркту раптоўна памёр беларускі празаік Анатоль Казлоў.

Летась яму споўнілася толькі 60. Родам Анатоль Казлоў быў з вёскі Асінаўка Краснапольскага раёна. Скончыў Асінаўскую пачатковую школу і Наваельненскую сярэднюю школу.

У 1980-м годзе Анатоль Казлоў паступіў у Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. Першая замалёўку “Завітаў чорны бусел” была надрукавана ў Краснапольскай раённай газеце, калі яшчэ вучыўся ў дзевятым класе. Шмат друкаваўся і калі вучыўся ва ўніверсітэце, наведваў літаб’яднанне, якім кіраваў паэт Віктар Ярац. Пасля ўніверсітэта Анатоль служыў у войску, вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы пры АН Беларусі. Навуковым супрацоўнікам яго дысертацыі на тэму” Сатыра і гумар у беларускай літаратуры 1920-х-1930-х гадоў” быў Іван Навуменка. Потым Анатоль Казлоў працаваў у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, быў рэдактарам “ЛіМа”… У 1990 годзе ў бібліятэцы часопіса “Маладосць” выйшла першая кніга Анатоля Казлова “Міражы ценяў”. З друку выйшлі таксама кнігі “І тады я памёр…”, “Незламаная свечка”, “Юргон”, “Горад у нябёсах”, “Той, хто абганяе сны” і іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя